Адно акно
Парадак разгляду зваротаў грамадзян
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб (пісьмовыя, вусныя і электронныя) разглядаюцца ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.06.2011 № 300-3; Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні пастановы пра парадак вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў» ад 30.12.2011 № 1786, лакальнымі прававымі актамі.
Пісьмовыя звароты могуць быць накіраваны паштовай карэспандэнцыяй на адрас: 210038, г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, 72, альбо шляхам размяшчэння ў адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі « Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца згодна з графікам прыёма, зацверджанага загадам рэктара ўніверсітэта. Графік размешчаны на афіцыйным сайце ўніверсітэта ў адмысловай укладцы.
Звяртаем увагу, што пытанні, пакінутыя ў рубрыцы «Электронныя звароты», якія тычацца дзейнасці установы адукацыі, следуюць з адукацыйных адносін, паступлення ва ўніверсітэт, удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні, цэнтралізаваным тэсціраванні, рэгістрацыі і разгляду ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.06.2011 № 300-3, не належаць.
Графік ажыццяўлення асабістага прыёма грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам і работнікамі УА «ВДТУ»
| Пасада | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Дзень тыдня | Час | Корпус-аўдыторыя/тэлефон |
|---|---|---|---|---|
| Рэктар | Кузняцоў Андрэй Аляксандравіч |
1-я серада кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-247 / 49-53-00 |
| Першы прарэктар | Жызнеўскі Валерый Анатольевіч |
3-і аўторак кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-249 / 49-53-00 |
| Прарэктар па навуковай рабоце | Ванкевіч Алена Васільеўна |
1-ы аўторак кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-237 / 49-53-04 |
| Прарэктар па вучэбнай рабоце | Пецюль Ірына Анатольеўна |
2-я серада кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-243 / 49-53-02 |
| Прарэктар па выхаваўчай рабоце | Субоцін Аляксандр Аляксандравіч | 3-я серада кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-226 / 49-53-05 |
| Прарэктар | Шут Аляксей Мікалаевіч |
2-і аўторак кожнага месяца |
08:00-12:00 | 1-241 / 49-53-03 |
| Начальнік цэнтра арганізацыйна-прававой і кадравай работы | Кліменцьева Вольга Мікалаеўна | 1-я серада кожнага месяца |
13:00-20:00 | 1-223 / 49-53-18 |
| Папярэдні запіс на асабісты прыём да рэктара ўніверсітэта і першага прарэктара ўніверсітэта ажыццяўляецца па тэлефоне 49-53-00, да прарэктараў універсітэта – па тэлефоне 49-53-35, да начальніка цэнтра арганізацыйна-прававой і кадравай работы – па тэлефоне 49-53-18. Пры часовай адсутнасці у дзень асабістага прыёма рэктара ўніверсітэта, прарэктараў, начальніка цэнтра – асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае іх абавязкі. Калі на дзень асабістага прыёма прыходзіцца дзяржаўнае свята ці святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёма пераносіцца на наступны за ім працоўны дзень. |
||||
Графік асабістага прыёма грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб дэканамі факультэтаў
| Пасада | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Дзень тыдня | Час | Корпус-аўдыторыя/тэлефон |
|---|---|---|---|---|
| Дэкан факультэта вытворчых тэхналогій | Томашава Рыта Мікалаеўна |
4-ы чацвер кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
1-420 / 49-53-54 |
| Дэкан факультэта дызайну | Акіндзінава Наталля Станісдаваўна |
1-ы панядзелак кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
2-22 / 22-62-77 |
| Дэкан факультэта эканомікі і бізнес кіравання | Корабава Алена Мікалаеўна |
1-ы чацвер кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
4-416 / 49-53-60 |
| Дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі | Гусараў Аляксей Міхайлавіч |
1-я серада кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
5-407 / 49-53-40 |
| Дэкан завочнага факультэта | Кавальчук Алена Аляксандраўна |
1-я пятніца кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
4-205 / 49-53-66 |
| Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў | Лаўрыненка Ганна Расціславаўна |
3-і аўторак кожнага месяца |
08:00-10:00 14:00-16:00 |
4-215 / 49-53-68 |
«Гарачыя лініі» і «Прамыя тэлефонныя лініі»
«Гарачая лінія» праводзіцца па спецыяльнаму нумару тэлефона (49-53-26) у мэтах атрымання грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі адказаў на пытанні даведачна-кансультацыйнага характару, звязаныя з дзейнасці УА «ВДТУ».
«Прамыя тэлефонныя лініі» праводзяцца кіраўніцтвам УА «ВДТУ» і іншымі службовымі асобамі УА «ВДТУ» у мэтах тлумачэння грамадзянам, юрыдычным асобаў пытанняў у межах сваёй кампетэнцыі альбо па загадзя плануемай тэме, абумоўленай яе актуальнасцю.
У выпадку калі зварот альбо асобныя пастаўленыя ў ім пытанні, паступіўшыя пад час «гарачай лініі», «прамой тэлефоннай лініі», не адносяцца да кампетэнцыі УА «ВДТУ», грамадзяніну і юрыдычнай асобе тлумачыцца, у якую арганізацыю ім неабходна звяртацца.
Пры звароце на «гарачую лінію», «прамую тэлефонную лінію» грамадзянін павінен паведаміць:
- Сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці);
- Звесткі аб месцы жыхарства і (альбо) працы (вучобы);
- Выкласці сутнасць звароту.
Пры звароце на «гарачую лінію», «прамую тэлефонную лінію» прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны паведаміць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці);
- найменне прадстаўляемай юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас;
- выкласці сутнасць звароту.
Звяртаем увагу! «Гарачая лінія» і «прамая тэлефонная лінія» не прадназначаны для тлумачэння грамадзянам і юрыдычным асобам пытанняў прымянення заканадаўства.
Звароты, якія паступілі пад час «гарачай лініі», не належаць рэгістрацыі.
Пытанні грамадзян і юрыдычных асоб фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі пытанняў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступаюць па «гарачай лініі».
Аб выніках разгляду зваротаў, не вырашаных пад час «прамой тэлефоннай лініі», грамадзяне і юрыдычныя асобы ўведамляюцца ў парадку і тэрмін, прадугледжаны для пісьмовых зваротаў.
Рэжым работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
09:00 - 13:00 і 14:00 - 18:00 (штодзень)
выхадны - субота і нядзеля
220010, г. Мінск, вул. Савецкая,9
8-017-227-47-36, 200-84-83
root@minedu. unibel.by
«Студэнцкая гарачая лінія»
+375(212) 49-53-43; +375(212) 49-53-26
з 15:00 да 17:00 (кожная серада)
з 09:00 да 11:00 (кожная пятніца)
Ананімнасць інфармацыі гарантуецца
«Тэлефон даверу»
+375(212) 49-53-43
з 17:00 да 18:00 (кожная серада)
Ананімнасць інфармацыі гарантуецца
Узоры заяваў толькі для грамадзян, якія закончылі УА «ВДТУ» (ці ВТІЛП) і не з’яўляюцца студэнтамі
Для студэнтаў, якія з’яўляюцца навучэнцамі УА «ВДТУ» звяртацца па даведкі ў дэканат
Для жанчын у заяве абавязкова пазначаць усе новыя і старыя прозвішчы
- Справка об обучении (с выпиской оценок)
- Справка за период учебы (без выписки оценок) – для пенсии
- Характеристика за период учебы
- Возвратить оплаченную сумму - за обучение
- Возвратить оплаченную сумму - за общежитие
- Справка о самостоятельном трудоустройстве
- Справка о перераспределении
- Рассчитать сумму средств для добровольного внесения за обучение
- Заменить диплом об окончании (допущены ошибки)
- Дубликат диплома об окончании (платно)
- Дубликат выписки из зачётно-экзаменационной ведомости к диплому об окончании УО «ВГТУ»
- Дубликат диплома о переподготовке (платно)
- Дубликат свидетельства о повышении квалификации
- Копия сертификата
- Справка о заработной плате за период работы в УО «ВГТУ»
- Архивная справка и справка о заработной плате за период работы
- Справка о самостоятельном трудоустройстве в связи с добровольным внесением за обучение
- Выписка из учебной программы по дисциплине (платно)
- Перечисление ошибочно зачисленной суммы
- Заверенное специальное разрешение (лицензия), сертификаты
- Выдать личные документы из архива (по утере зачетной книжки и студенческого билета)














