На І ступені вышэйшай адукацыі рэалізуюцца адукацыйная праграма вышэйшай адукацыі І ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй (поўная форма навучання), і адукацыйная праграма вышэйшай адукацыі І ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і інтэграваная з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (скарочаная форма навучання). Вышэйшая адукацыя І ступені дае права на працяг адукацыі на ІІ ступені вышэйшай адукацыі і на працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці (накірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі) і прысвоенай кваліфікацыі.
Пералік спецыяльнасцяў ВДТУ, па якім ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў (1-я ступень вышэйшай адукацыі)
| Факультэт дызайну | |
|---|---|
| Спецыяльнасць | Форма навучання |
| Графічны дызайн і мультымедыядызайн | Дзённая |
| Дызайн (касцюма і тканін) | Дзённая |
| Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя) | Дзённая |
| Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі | |
| Спецыяльнасць | Форма навучання |
| Тэхналогія машынабудавання | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА |
| Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці) | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА |
| Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА / Завочная |
| Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасці (лёгкая прамысловасць) | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА |
| Камп’ютарная мехатроніка | Дзённая / Завочная |
| Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій | Дзённая |
| Факультэт вытворчых тэхналогій | |
| Спецыяльнасць | Форма навучання |
| Вытворчасць адзення, абутку і скурагалантарэйных вырабаў | Дзённая |
| Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць) | Дзённая |
| Таваразнаўства і экспертыза тавараў | Дзённая |
| Факультет эканомікі і бізнес кіравання | |
| Спецыяльнасць | Форма навучання |
| Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі(у бізнес-менеджменце) | Дзённая |
| Фінансы і крэдыт | Дзённая |
| Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве | Дзённая / Завочная скарочаная дыстанцыйная/ Завочная |
| Маркетынг | Дзённая / Завочная |
| Эканоміка электроннага бізнесу | Дзённая / Завочная |














