Тытул найлепшага студэнта краіны атрымаць няпроста, і справа тут не толькі ў выдатна падрыхтаваных творчых і конкурсных нумарах, але і ў асобе прэтэндэнта. Актыўны ўдзел у студэнцкім жыцці, добрыя стасункі з сябрамі і бацькамі, хобі і адкрытасць да новага — вось тое, што вылучае маладых хлопцаў і дзяўчат, якія спаборнічаюць у конкурсе. Знаёмцеся: студэнт трэцяга курса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Яраслаў Іваноў

Студэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Мікіта Захарчук стаўуладальнікам дыплома І ступені ХХVІІ Міжнароднага конкурсу дызайнераў «Сібірскі куцюр'е», які прайшоў у Новасібірску. Перамагчы яму дапамагла калекцыя паўсядзённага жаночага адзення «Герлы», поўная дызайнерскіх знаходак.

Студэнт трэцяга курса і паралельна супрацоўнік кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Мікіта Захарчук у Новасібірску на гранд-фінале ХХVІ Міжнароднага конкурсу «Сібірскі куцюр'е» ўдастоены звання «Найлепшы ў крэатыўнасці рашэння вобраза». Ён таксама стаў уладальнікам сімвалічнай ўзнагароды конкурсу — «Срэбнага гузіка».

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — унікальная навучальная ўстанова Беларусі, бо адзіная, якая рыхтуе кадры з вышэйшай адукацыяй для лёгкай прамысловасці. Спецыялісты, якіх тут выпускаюць, заўсёды былі і будуць запатрабаванымі. Дызайнеры абутку і адзення, інжынеры, таваразнаўцы, эканамісты, тэхнолагі, праграмісты з гэтай ВНУ на вагу золата. Высокія заробкі яны могуць атрымліваць ужо на старце сваёй прафесійнай дзейнасці. З вопытам іх чакае зайздросны кар’ерны рост. Дарэчы, амерыканскі «касмічны» прадпрымальнік Ілон Рыў Маск — інжынер.