Поўнае найменне: Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

Скарочанае найменне: УА «ВДТУ»

Рэктар: Кузняцоў Андрэй Аляксандравіч - доктар тэхнічных навук, прафесар

Універсітэт сёння – гэта буйны навукова-адукацыйны комплекс з мацнейшым прафесарска-выкладчыцкім складам і ўнікальнай вучэбна-лабараторнай базай. 6 факультэтаў, у склад якіх уваходзіць 17 кафедр.

Адукацыйны працэс рэалізуецца па 20 спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі, па 8 спецыяльнасцях у магістратуры і па 6 спецыяльнасцях у аспірантуры. Кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам ажыццяўляюць 195 чалавек прафесарска-выкладчыцкага склада, сярод якіх 12 дактароў навук, прафесараў, 85 кандыдатаў навук, дацэнтаў.

Універсітэт рыхтуе прафесійных спецыялістаў па профілі лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, эканамічнаму профілю, дызайну, IT, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для прадпрыемстваў машынабудаўнічага профілю, цэнтраў стандартызацыі і метралогіі, даследчыцкіх лабараторый і інш.

УА «ВДТУ» захаваў усе лепшыя традыцыі вышэйшай школы, адна з якіх – запатрабаванасць маладых спецыялістаў на рынку працы, стопрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў, якія працягваюць свой кар’ерны рост на лепшых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.

Ва УА «ВДТУ» актыўна развіваюцца міжнародныя сувязі. Міжнароднае супрацоўніцтва разглядаецца сёння як адзін з найбольш важных чыннікаў для ўдасканалення якасці адукацыі ва ўніверсітэце, стварэння умоў для развіцця прафесійных якасцяў будучых спецыялістаў. Паспяхова рэалізуюцца праграмы акадэмічных абменаў выкладчыкамі, студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі. Універсітэт з’яўляецца членам 3-х міжнародных асацыяцый і арганізацый (Міжнародная асацыяцыя ВНУ памежных вобласцяў Беларусі і Расійскай Федэрацыі, Навукова-адукацыйны кансорцыум паміж вышэйшымі вучэбнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан і Міжнародная асацыяцыя «Тэхналагічная платформа «Тэкстыльная і лёгкая прамысловасць»).

Непасрэднае супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ажыццяўляецца з 90 вучэбнымі і навуковымі арганізацыямі і ўстановамі бліжняга і далёкага замежжа. Штогод ва УА «ВДТУ» ладзяцца 5 міжнародных канферэнцый.

Сёння асаблівая ўвага надаецца распрацоўцы і рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў і праграм падвойных дыпломаў з замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі-партнёрамі.

Універсітэт працягвае развівацца, і з кожнай узятай вяршыняй яму адкрываюцца ўсё новыя далягляды, гэта значыць, што гісторыя ВНУ будзе папаўняцца новымі цікавымі старонкамі, новымі імёнамі і дасягненнямі!