Паважаныя абітурыенты!

Выбар ВНУ і будучай прафесіі – адзін з самых важных і адказных момантаў у жыцці кожнага чалавека! Ад якасці атрыманай адукацыі залежаць прафесійны рост, кар’ера і магчымасці самарэалізацыі.

У студэнцкія гады фарміруецца характар, назапашваюцца веды, выпрацоўваюцца прафесійныя якасці спецыяліста. Гэты багаж усё жыццё будзе для вас крыніцай станоўчых эмоцый, моцы, энэргіі, новых ідэй і дасягненняў.

Быць студэнтам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ганарова і адказна! Шматузроўневая сістэма навучання, разнастайнасць адукацыйных праграм, накірункаў падрыхтоўкі і спецыяльнасцяў, таленавітыя і адданыя сваёй справе выкладчыкі дапамогуць вам атрымаць увесь комплекс неабходных ведаў і навыкаў для будучай кар’еры.

Сёння УА «ВДТУ» – гэта яшчэ і вялікая міжнародная сям’я! Міжнароднае супрацоўніцтва разглядаецца як адзін з важнейшых чыннікаў удасканалення якасці навучання ва ўніверсітэце, стварэння ўмоў для развіцця кампетэнцый будучых спецыялістаў. Сёння ў ВНУ навучаюцца больш за 300 замежных студэнтаў, што складае 8% ад агульнай колькасці навучэнцаў. Дзякуючы такому мультыкультурнаму асяроддзю, нашы студэнты атрымліваюць каштоўны вопыт зносін з носьбітамі мовы.

Кожны дзень у нашым універсітэце стане непаўторным, прынясе яскравыя адкрыцці, радасць пазнання і зносін, запомніцца навуковымі, спартыўнымі і творчымі дасягненнямі. А ваш талент, энэргія, творчы патэнцыял, адкрытасць для наватарскіх рашэнняў і настойлівасць у засваенні новых ведаў прывядуць вас да поспехаў у вучобе і прафесіі.

Вітаем у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце! Будзце бліжэй да поспеху разам з ВДТУ!

Рэктар УА «ВДТУ», доктар тэхнічных навук, прафесар Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў.