На І ступені вышэйшай адукацыі рэалізуюцца адукацыйная праграма вышэйшай адукацыі І ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй (поўная форма навучання), і адукацыйная праграма вышэйшай адукацыі І ступені, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і інтэграваная з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (скарочаная форма навучання). Вышэйшая адукацыя І ступені дае права на працяг адукацыі на ІІ ступені вышэйшай адукацыі і на працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці (накірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі) і прысвоенай кваліфікацыі.
Пералік спецыяльнасцяў ВДТУ, па якім ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў (1-я ступень вышэйшай адукацыі) у 2022-2023 навучальным годзе
Факультэт дызайну | |
---|---|
Спецыяльнасць | Форма навучання |
Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя) | Дзённая |
Дызайн (камунікатыўны) | Дзённая |
Дызайн (касцюма і тканін) | Дзённая |
Дызайн (віртуальнага асяроддзя) | Дзённая |
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі | |
Спецыяльнасць | Форма навучання |
Тэхналогія машынабудавання | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА |
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці) | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА |
Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый | Дзённая / Завочная скарочаная на базе ССА / Завочная |
Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасці (лёгкая прамысловасць) | Дзённая / / Завочная скарочаная на базе ССА |
Камп’ютарная мехатроніка | Дзённая / Завочная |
Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій | Дзённая |
Факультэт вытворчых тэхналогій | |
Спецыяльнасць | Форма навучання |
Вытворчасць адзення, абутку і скурагалантарэйных вырабаў | Дзённая |
Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя (лёгкая прамысловасць) | Дзённая |
Таваразнаўства і экспертыза тавараў | Дзённая |
Факультет эканомікі і бізнес кіравання | |
Спецыяльнасць | Форма навучання |
Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі(у бізнес-менеджменце) | Дзённая |
Фінансы і крэдыт | Дзённая |
Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве | Дзённая / Завочная скарочаная дыстанцыйная/ Завочная |
Маркетынг | Дзённая / Завочная |
Эканоміка электроннага бізнесу | Дзённая / Завочная |