Запрашаем замежных грамадзян на падрыхтоўчае аддзяленне, асноўным накірункам якога з’яўляецца выкладанне рускай мовы і дадатковых агульнаадукацыйных дысцыплін па наступных профілях падрыхтоўкі:

  • тэхнічныя і інжынерныя
  • эканамічны
  • юрыдычны
  • медыка-біялагічны

Кандыдаты на навучанне ва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», якія не маюць належнага ўзроўню валодання мовай навучання ці адпаведнай падрыхтоўкі па неабходных прадметах, прымаюцца на падрыхтоўчае аддзяленне пры ўніверсітэце на тэрмін навучання да 1 года.

Слухачы, якія паспяхова засвоілі праграму, атрымаюць сертыфікат устаноўленага ўзору і маюць права працягнуць навучанне на любым з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта альбо любой іншай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь.


Кантакт

 Аддзел «Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафарыентацыі моладзі»

 +375 (212) 49-53-70; +375 (212) 49-53-71

 Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.