English    Russian

12.11.15 «Первая мировая война в исторической судьбе Беларуси» - 12 ноября 2015 года

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Установа адукацыi «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
Установа адукацыi «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»
Дзяржаўная навуковая ўстанова Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Праблемнае поле круглага стала:

  • «Сусветная», «Айчынная», «Імперыялістычная», «Вялікая» – адлюстраванне Першай сусветнай вайны ў гістарыяграфіі
  • Кансалідацыя ці раз’яднанне? Стаўленне насельніцтва беларускіх земляў да вайны. Уплыў ваенных дзеянняў на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх земляў
  • Вынікі і ўрокі Першай сусветнай вайны – позірк з Беларусі

УА «ВДТУ», Маскоўскі праспект, 72, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь, 210035

+375 (212) 47-02-29 Навукова-даследчая частка

+375 (212) 47-60-54 Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў: Даклады прадстаўляюцца ў раздрукаваным выглядзе на стандартным лiсце фармату А4 (210 х 297 мм). Аб'ем – да 3-х поўных старонак. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны. Шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 12 рt. Палі – 2,0 см з усіх бакоў ліста. Водступ у пачатку абзаца – 1,25 см.

УЗОР АФАРМЛЕННЯ:

УДК

НАЗВА ПАВЕДАМЛЕННЯ (вялікімі літарамі па цэнтру)

Прозвішча і ініцыялы, пасада аўтара (малымі літарамі па цэнтру)

Назва арганізацыі, горада, краіны (малымі літарамі па цэнтру)

Літаратура
Ключавыя словы (не менш трох слоў)
Рэферат (150-250 слоў)
Тэкст дакладу з чырвонай радкі...

Аргкамітэт пакідае за сабой права не ўключаць у зборнік артыкулы не па профілі працы круглага стала і аформленыя не ў адпаведнасці з названымі вышэй патрабаваннямі. Кожны аўтар можа прадставіць не больш двух дакладаў, у тым ліку і ў суаўтарстве. Пры адхіленні дакладоў з-за неадпа-веднасці профілю круглага стала, парушэнні тэрмінаў або патрабаванняў афармлення, рукапісы не публікуюцца і не вяртаюцца. Адпраўленне матэрыялаў у электронным выглядзе пры рэгістрацыі не вы-ключае неабходнасці прадастаўлення ў аргкамітэт арыгіналаў дакументаў з подпісамі.

Удзел у круглым стале бясплатны

Зборнік дакладаў будзе зарэгістраваны ў навукаметрычнай базе РIНЦ

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.

Выданне зборніка дакладаў плануецца пасля пасяджэння.

Праезд і пражыванне ўдзельнікаў круглага стала ажыццяўляецца за кошт камандзіруючай арганізацыі.



Работает на: Amiro CMS